Косаўская апазіцыя закідала парламент памідорамі

У той час як спецпасланец ЕС Роберт Купер вёў перамовы з косаўскім прэм'ер-міністрам Хашымам Тачы, апазіцыянеры абстрэльвалі будынак урада памідорамі, інфармуе РБК.

Ад сакавіка прадстаўнікі ЕС вядуць у Прышціне і Бялградзе перамовы пра нармалізацыю адносін паміж Косавам і Сербіяй. Чальцы радыкальнай Партыі самавызначэння заклікаюць спыніць кансультацыі і запатрабаваць ад Сербіі выбачэнняў за злачынствы, учыненыя ў 1990-х падчас Балканскай вайны.

Фота — ladoshki.ch