Косаўскія сербы абстралялі міратворцаў НАТА
У сераду ўвечары яны cа зброяй напалі на адзін з кантрольных пунктаў на паўночнай мяжы з Сербіяй.
Два дні таму ён быў заняты спецназам МУС Косава, паведамляе радыё «Свабода». Вялікая група сербаў, якая прыбыла ў сераду ўвечары з горада Косаўская-Мітравіца на памежна-прапускны пункт Ярына на поўначы Косава, прыняла ўдзел у сур'ёзным узброеным інцыдэнце. Сербы абстралялі базу міратворцаў НАТА. Таксама былі падпаленыя паліцэйскія і мытныя аб'екты, якія затым разбурылі бульдозерамі.