Кошт на газ для Беларусі летась вырас на 41,5%

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле інфармацыі Белстата, за мінулы год Беларусь імпартавала 20 млрд кубаметраў газу. У параўнанні з 2010 годам імпарт расійскага газу скараціўся больш як на 7%.

Нагадаем, у канцы лістапада 2011 года "Газпрам" купіў рэшнія 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд долараў. Наўзамен Беларусь атрымала зніжку на газ сёлета і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012—2014 гадах. Сярэднегадавы кошт газу сёлета складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў.