Кошты на бензін зноў зменяцца

Як паведамляе АФН, стаўка акцызу на бензін з актанавым лікам "95" і вышэй зніжаная амаль на 30% (да 932 990 рублёў за тону). На бензін з актанавым лікам ад "92" да "95" стаўка акцызу захавалася на ранейшым узроўні (1 169 720 рублёў). Акцыз на бензін з актанавым лікам да "91" павышаны больш чым на 40% (1 326 560 рублёў).

Стаўка акцызу на дызельнае паліва захавалася на ранейшым узроўні (751 400 тысяч рублёў за тону). А вось акцыз на звадкаваны газ вырас больш як на 4% (да 135 800 за 1000 літраў).

Можна чакаць, што неўзабаве зменяцца і кошты на бензін на запраўках.