Кошты на лекі будуць павышацца
Аб гэтым паведаміў віцэ’прэм’ер Анатоль Тозік.
Разам з тым, ён заявіў, што рэзкага росту коштаў на лекі ў Беларусі не будзе. Анатоль Тозік патлумачыў, што да ўчарашняга дня лекавыя сродкі закупляліся па афіцыйным курсе, а цяпер будуць набывацца па адзіным, які вышэйшы, інфармуе агенцтва БелаПАН.
Даражэць будуць не толькі імпартныя лекі, але і беларускія. Справа ў тым, што складнікі беларускіх прэпаратаў часта імпартуюцца з-за мяжы. На іх набыццё таксама патрэбная валюта.
Захаваць некаторы час старыя кошты дазволіць запас лекавых сродкаў, створаны ў Беларусі за апошнія месяцы.