Кошты ў сталоўках растуць хутчэй, чым у рэстаранах

Абед у беларускіх сталоўках падаражэў на 37%, а ў рэстаранах — толькі на 26,5%. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Белстату Ірына Кангро


Кангро: "У траўні абед у сталоўцы з 4 страваў на 1 чалавека каштаваў у сярэднім 6130 рублёў, а ў рэстаране абед з 4 страваў — 18.458 рублёў. Сёлета ў траўні ў параўнанні са снежнем мінулага года кошты ў арганізацыях грамадскага харчавання выраслі на 33,4%".