Краязнаўцы змагаюцца кляштар базыльянаў у Оршы

У лісце выкладаецца інфармацыя пра неналежнае стаўленне мясцовых уладаў да захавання будынку кляштара базыльянаў — помніка архітэктуры ХVІІІ стагоддзя. Ліст падпісалі сямёра мясцовых краязнаўцаў, якіх турбуе лёс гэтага аб’екта нацыянальнай спадчыны.

Паўразбураны будынак кляштара месціцца ў Музейным завулку і патрабуе аднаўлення. З 2006 году ён належыць Віцебскай праваслаўнай епархіі, аднак працы па кансервацыі будынка так і не пачаліся. Каторы год ён стаіць без даху. Муроўка набірае вільгаць, а ўзімку падчас маразоў гэта ўсе замярзае, і муроўку літаральна разрывае.

Аршанскія краязнаўцы прапануюць перадаць будынак іншым гаспадарам, якія здолеюць пра яго паклапаціцца, паведамляе партал Орша.