"Крэдэксбанк", абвінавачаны Мінфінам ЗША, мяняе назву

Гэтая фінансавая ўстановы ў траўні 2012 года выклікала прэтэнзіі Мінфіна ЗША. Амерыканскае міністэрства падазрае "Крэдэксбанк" у адмыванні грошай. Нацбанк правёў пазапланавую праверку гэтага банка і паведаміў, што звесткі Мінфіна не пацвярдзіліся. З чым звязана перайменаванне банка, пакуль не вядома, адзначае БелаПАН.

Дарэчы, змены адбыліся не толькі ў "Крэдэксбанку". "Онербанк" не памяняў назву, але змяніў уладальніка. 100% яго акцый за больш як 5 мільёнаў еўра былі прададзеныя 22 студзеня.

"Онербанк" быў зарэгістраваны як банк са 100-адсоткавым іранскім капіталам. Ён ужо паўтара года знаходзіцца пад санкцыямі ўрада ЗША. Нагодай стала акурат тое, што банк кантраляецца іранскімі банкаўскімі структурамі.