Крэдытны рэйтынг 15 краін еўразоны можа быць паніжаны
Рынкі адрэагавалі на папярэджанне агенцтва S&P паніжэннем індэксаў і падзеннем курсу еўра.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard and Poor's папярэдзіла Германію, Францыю і яшчэ 13 краін еўразоны аб магчымым паніжэнні крэдытных рэйтынгаў. Верагоднасць паніжэння іх доўгатэрміновых і кароткатэрміновых рэйтынгаў у бліжэйшыя 90 дзён аналітыкі ацэньваюць як 50 на 50.
Гэтая навіна стала непрыемным сюрпрызам для інвестараў, паведамляе ВВС. Рынкі неадкладна адрэагавалі зніжэннем біржавых індэксаў і падзеннем курсу еўра.