Крэдытны рэйтынг Беларусі перастаў падаць
Міжнароднае агенцтва Moody's Investors Service пацвердзіла рэйтынгі дзяржаўных даўгавых абавязанняў Беларусі ў мясцовай і замежнай валюце.
Рэйтынг краіны пацверджаны на ўзроўні В3 з “негатыўным” прагнозам. Такім чынам, перагляд паказнікаў Беларусі, пачаты ў ліпені 2011 года, завершаны. Падзенне рэйтынгаў спынілася, бо звузіўся патэнцыйны дэфіцыт платнага балансу краіны. Гэта стала вынікам дэвальвацыі беларускага рубля. Таксама агенцтва ўлічыла тое, што краіна можа атрымаць кароткатэрміновае фінансаванне для пакрыцця дэфіцыту. Узятыя пад увагу і высілкі ўраду па збалансаванні макраэканамічнай сітуацыі, паведамляе TUT.by
Агенцтва прагназуе, што ў 2012 годзе эканамічны рост Беларусі істотна запаволіцца. Улічваюцца і палітычныя рызыкі ў краіне і параўнальна нізкі ўзровень яе міжнародных рэзерваў.