Крэмль заступіўся за Лукашэнку

Гаворка ідзе пра выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт выкарыстання калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ. Па словах памочніка прэзідэнта РФ Сяргея Прыходзькі, якія перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, Лукашэнка выказваў пазіцыю, узгодненую з Расіяй.

Раней расійскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў Крамлі паведамілі, што ў Маскве не згодныя з заявамі беларускага кіраўніка пра ўжыванне КСАР для прадухілення дзяржаўных пераваротаў.