Крым спадзяецца на турыстаў з Беларусі

Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра курортаў і турызму Крыму Аляксандр Ліеў, перадае Курортна-інфармацыйны цэнтр АРК.

На яго думку, у беларусаў хопіць валютных ашчаджэнняў для турызму. Паводле прагнозу Асацыяцыі тураператараў Беларусі, сёлета рост турыстычнай плыні з Беларусі ў Крым можа скласці 55%.