Памерла Крысціна Шацікава
21 верасня ўдзень вядомая актывістка ўпала ў кому. Пра яе смерць стала вядома каля 16.30.
Цётка грамадскай актывісткі Вольга Завадская пацвердзіла Еўрарадыё, што месяц таму Шацікаву выпісалі з магілёўскага хоспісу як “безнадзейную” з прагнозам, што яна “пражыве 3 дні”. Завадская гаворыць, што лекары ўжо даўно адмовіліся лячыць Шацікаву.
Тым не менш, сваякі спадзяваліся на цуд. Апошнім часам Шацікаву, якая ўжо не магла хадзіць і дыхала праз трубачку, даглядалі яе бацькі. У Крысціны Шацікавай засталіся два непаўналетнія сыны — 14 і 16 гадоў. Сваякі звязваюць хваробу Шацікавай (рак) са збіццём амапаўцамі.
Фота — bymedia.net