Кубінскі дысідэнт памёр на 50-ы дзень галадоўкі (фота)

Дысідэнт Вілмар Вільяр памёр у лякарні ва ўзросце 31 года. Ён быў у крытычным стане на працягу некалькіх апошніх дзён, паведамляе ВВС.

Вільяр вырашыў адмовіцца ад ежы ў знак пратэсту супраць чатырохгадовага турэмнага тэрміну, да якога быў прысуджаны за ўдзел у дэманстрацыі ў родным горадзе Контрамаэстрэ ў лістападзе.