Кухар, які пракалоў 123 пакрышкі, атрымаў умоўны тэрмін
Такое рашэнне прыняў суд у гарадку Сальес-Тукас у дэпартаменце Вар на поўдні Францыі.
У ноч з 15 на 16 студзеня 29-гадовы кухар наладзіў сапраўднае паляванне на аўтамабілі. Ён прабіў больш за сотню аўтамабільных пакрышак. Знайсці зламысніка ўдалося з дапамогай запісаў камераў відэаназірання.
Мужчына прызнаўся ў судзе, што быў п'яны і нічога не памятае. Ён атрымаў шэсць месяцаў умоўнага зняволення, паведамляе РІА "Новости".
Фота — bymedia.net