Курцоў выжывуць з рэстаранаў і бараў
З такой прапановай выступілі медыкі Беларусі.
Пра гэта паведаміла ў аўторак супрацоўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман. Па яе словах, якія перадае interfax.by, прапануецца пашырыць пералік месцаў, дзе будзе цалкам забаронена паленне. У гэты пералік увайшлі рэстараны і бары.
Бартман кажа, што забарона можа набыць моц у 2013-2014 гадах. Яна нагадвае, што наша краіна ўжо некалькі гадоў як далучылася да антытытунёвай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і будзе надалей скарачаць месцы для палення, па прыкладзе суседзяў у Еўропе.
Фота — eciggy.ru