Кватэрны тэлефон з 15 лістапада падаражэе ў 1,5 раза

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 10 лістапада, інфармуе БЕЛТА. Поўная ці няпоўная хвіліна размовы будзе каштаваць 15 рублёў заміж ранейшых 10. Аднак першыя 60 хвілінаў, як і раней, падаюцца абаненту бясплатна.