Латушка і Давыдзька атрымалі вымовы за "Еўрафэст"
Пра гэта было заяўлена па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вынікі фінала "Еўрафэста" былі падтасаваныя. Таму на "Еўрабачанне" ў Баку ад Беларусі едзе не Алена Ланская, а гурт Litesound.
Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы абвесціў вымовы міністру культуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку. Уладзімір Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама яго намеснік Аляксандр Радзькоў ды віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік атрымалі заўвагі.
Міністру культуры і старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна звольніць вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэста".