Латвійскі Сейм будзе распушчаны
За гэта на рэферэндуме прагаласавалі больш за 97% грамадзян.
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала дадзеныя прыкладна з 40% участкаў. Абсалютная большасць выбаршчыкаў выказаліся за тое, каб датэрмінова распусціць сейм, паведамляе ВВС. Рэферэндум аб роспуску Сейма ініцыяваў былы прэзідэнт краіны Валдзіс Затлерс. Прычынай канфлікту Затлерса з парламентарыямі стала нежаданне апошніх даць ход расследаванню абвінавачванняў у карупцыі ў дачыненні да шэрагу дэпутатаў Сейма і бізнесменаў. У выніку Затлерс не быў абраны на новы тэрмін – у Латвіі прэзідэнта выбірае парламент. Як паказалі вынікі рэферэндума, грамадзяне Латвіі больш давяраюць свайму былому прэзідэнту, чым парламенту.