Лецішчы пад Баранавічамі пабудавалі на палігоне

Ад лецішчаў да шыльды — прыблізна 150 метраў. Дачнікі ў шоку ад такой навінкі.

Як выявілася, і лясны масіў, і рэчка Дзеравянка, што працякае адразу за слупом з надпісам, трапляюць пад уладанні Абуз-Ляснянскага ваеннага палігона. Шыльда з'явілася акурат паводле распараджэння вайскоўцаў.

Пра людзей, якія з дзятвой прыязджаюць у гэтыя мясціны адпачываць на свае лецішчы, хутчэй за ўсё не падумалі.

Фота — wet.tut.su