Легендарнаму Майку Джордану — 50 гадоў

Сваю спартовую кар’еру ён пачаў у камандзе Універсітэту Паўночнай Караліны, з якой выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года. Затым Джордан далучыўся да “Чыкага Булз”. За фенаменальныя скокі ён атрымаў мянушку “Air Jordan” і “Яго Паветранасць”. Майкла Джордана лічаць адным з найлепшых абаронцаў у гісторыі баскетболу.

Пасля гібелі свайго бацькі ў 1993 годзе Джордан раптоўна сышоў з баскетболу і спрабаваў зрабіць кар’еру ў бейсболе. Аднак праз два гады вярнуўся і дапамогу “Быкам” заваяваць яшчэ тры тытулы.

У яго біяграфіі было яшчэ адно “завяршэнне” кар’еры — ён спрабаваў сысці ў 1999 годзе. Але зноў вярнуўся праз два гады і два сезоны быў гульцом “Вашынгтон Уізардс”.