Легендарны гурт Queen адраджаюць у новым складзе

Мяркуецца, што ў такой рэінкарнацыі гурт паедзе ў ЗША з рэтраспектыўнымі гастролямі. Яны будуць выконваць сусветна вядомыя хіты калектыву, паведамляе ВВС. Маладыя музыканты, вельмі падобныя да колішніх сябраў Queen, не дадуць забыцца на славутыя песні, упэўнены Роджэр Тэйлар.

Кастынг пачаўся 19 верасня, а турнэ па гарадах ЗША адбудзецца ў 2012 годзе. Паводле задумы стваральніка, гурт будзе складацца з пяці музыкантаў і трох вакалістаў.