Лёгкаатлета Дарафеева дыскваліфікавалі праз допінг

Гэтае імя мала вядомае нават сярод спецыялістаў лёгкай атлетыкі, адзначае "Прессбол". Спартовец 1993 года нараджэння спецыялізаваўся ў бегу на 200 і 400 метраў, і прадстаўляў сталічную СДЮШАР прафсаюзаў "Юнацтва". 


Станоўчая проба на анабалічны стэроід метандыенон была ўзятая ў Дарафеева 11 сакавіка на навучальна-трэніравальным зборы.