Лекары чакаюць эпідэмію грыпу ў студзені

Фісенка: "Улічваючы, што сёлета сапраўды беспрэцэдэнтна высокі ўзровень ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі, варта меркаваць, што эпідэмічны ўздым захворвання будзе не інтэнсіўным".

Акрамя таго, пераважаць у гэтым сезоне будуць традыцыйныя штамы віруса грыпу, на які ўжо хварэлі беларусы. Таму ў большасці людзей імунітэт захоўвае памяць аб гэтых інфекцыях, таму па сіле эпідэмія абяцае быць сярэдняй.