Лесбіянкам забаранілі ўдзельнічаць у футбольным турніры

"Любы гулец, гомасэксуальныя сувязі якога будуць даказаны, будзе дыскваліфікаваны. Мы папросім прэзідэнтаў клубаў кантраляваць сітуацыю. Такія футбалісткі не будуць выклікацца ў зборную Нігерыі", — заявіла футбольная функцыянерка.

Кіраўніцтва ФІФА зрабіла запыт у федэрацыю футбола Нігерыі з просьбай растлумачыць пазіцыю Дзілічукву Аньедзінмы. Міжнародная футбольная федэрацыя адзначае, што гэтая заява супярэчыць антыдыскрымінацыйнай палітыцы ФІФА, інфармуе "Прессбол".