Лётчыкі атрымалі ўзнагароды за тое, што парушылі загад

Так адзначылі лётчыкаў за тое, што яны ўратавалі самалёт.

Узнагароды шукалі герояў амаль паўгода.У кастрычніку мінулага года падчас палёту на адным са знішчальнікаў узніклі сур’езныя збоі ў сістэме кіравання. Кіраўнік палётаў, выслухаўшы даклад з самалёта і пераканаўшыся, што жыццё пілотаў у небяспецы, даў ім загад катапультавацца. Аднак лётчыкі прынялі сваё рашэнне і ўрэшце змаглі пасадзіць знішчальнік на аэрадроме.