Лідара сербскіх нацыяналістаў могуць пасадзіць на 28 гадоў
Столькі патрабуе абвінавачанне для 57-гадовага лідара Сербскай радыкальнай партыі Ваіслава Шэшаля.
Патрабаванне агучыў пракурор Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі Матыяс Маркусэн, інфармуе РБК.
Шэшаля вінавацяць у падбухторванні да генацыду, забойствах, катаваннях, пераследзе і жорсткім абыходжанні з не-сербамі ў перыяд распаду Югаславіі. Абвінавачанне сцвярджае, што на рахунку Шэшаля выгнанне дзясяткаў тысяч і забойства больш як 900 харватаў і мусульман.
Сам абвінавачаны знаходзіцца ў зняволенні з 2003 года. Ён сам здаўся Гаагскаму трыбуналу і абараняе сябе на працэсе. За гэты час яму вынеслі два прысуды.