Лідскі спецназ захапіў "грыбных рэкеціраў"

Грыбы ліскі сталі прычынай канфлікту ў Лідскім раёне, піша "Гродзенская праўда". Ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці звярнуліся прадпрымальнікі. Ім пагражалі раней асуджаныя лідчане, патрабуючы спыніць закуп грыбоў ад насельніцтва ў Лідскім і суседніх раёнах.

Крымінальная групоўка хацела адціснуць прадпрымальнікаў ад прыбытковай справы. Калі гутаркі не падзейнічалі, у дзеянне пайшлі пагрозы. Трое лідчан на чале з мясцовым крымінальным аўтарытэтам прыбылі на нарыхтоўчы пункт у Лідзе. У памяшканне яны ўварваліся з пнеўматычным пісталетам і металічнымі трубамі ў руках. Але налётчыкаў спынілі спецназаўцы. 

Заспетых на месцы злачынства, усіх трох нападнікаў арыштавалі і адправілі ў следчы ізалятар.