Літоўскі бізнес — "за Беларусь"

Цікавасць літоўскіх прадпрымальнікаў да рынку Беларусі прыкметна вырасла. Паводле інфармацыі консульскага аддзела Амбасады Беларусі ў Літве, у 2010 годзе было выдадзена больш за 15300 дзелавых віз. Для параўнання: годам раней — усяго 470.

Паводле статыстыкі, літоўскія інвестыцыі ў Беларусь за апошнія пяць гадоў павялічыліся ў 11 разоў.

Адна з найбольш прывабных сфераў — будаўніцтва. Як сцвярджае выканаўчы дырэктар Асацыяцыі будаўнікоў Літвы Вайдотас Шарка, праз няпростую сітуацыю ў будаўнічым сектары Літвы літоўскія кампаніі актыўна асвойваюць рынак Беларусі.

"Сігналы нашых кампаніяў, якія працуюць там, былі і застаюцца станоўчымі. Нашыя кампаніі ў гэтай краіне не дыскрымінуюцца", — сказаў у інтэрв'ю DELFI Шарка.