Літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус не плануе ехаць у Беларусь

Па яе словах, якія перадае interfax.by, прэм'ер не атрымліваў афіцыйнага запрашэння прыехаць у Беларусь, і планаў ехаць туды ў яго няма.

Нагадаем, што афіцыйнае агенцтва БЕЛТА паведаміла, быццам літоўскі прэм'ер павінен наведаць Беларусь у чэрвені. Пры гэтым БЕЛТА спасылалася на словы кіраўніка беларускага ўрада Міхаіла Мясніковіча. На мінулым тыдні ён наведаў Клайпеду, дзе прыняў удзел у бізнэс-форуме Літвы і Беларусі. Там Мясніковіч сустрэўся з кіраўніком урада Літвы.

Тым часам літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус падкрэслівае, што ЕС па-ранейшаму патрабуе ад Мінска вызваліць палітвязняў.

Фота — ru.delfi.lt