Літоўскія паліцыянты будуць пажыццёва плаціць беларусу

Як паведамляе ІА REGNUM, больш за 20 гадоў таму мінчук Мікалай Даніленка пацярпеў у аўтааварыі, якую ўчынілі супрацоўнікі літоўскай паліцыі. Нядаўна ён звярнуўся ў суд у Мінску па кампенсацыю шкоды здароўю. Беларускі суд пераадрасаваў пазоў у Літву.

Апеляцыйны суд Літвы вырашыў, што беларусу трэба выплаціць амаль 6 млн рублёў кампенсацыі. Акрамя таго, штомесяц паліцыя мусіць выплочваць Даніленку 678 літаў (каля 200 еўра) пажыццёва.

Літоўскія СМІ адзначаюць, што за 20 гадоў беларус не першы раз звяртаецца ў суды па пералік кампенсацыі і папраўку на інфляцыю. Увесь час суды ідуць яму насустрач.