Літоўцы захварэлі ад беларускай солі?

Як паведамляе DELFI.lt, жыхарка Бірштонаса Ірэна набыла недарагую беларускую соль і выкарыстоўвала яе для гатавання. Соль выклікала ў жанчыны падазрэнне, бо ўсе стравы, запраўленыя ёю, набывалі саладжавы смак. А неўзабаве жанчына, яе муж і сябар сям'і, які быў у гасцях, захварэлі.

Праз нейкі час у пакуначку з соллю жанчына выявіла таблеткі невядомага паходжання і нейкія дадатковыя дамешкі. Па яе словах, насыпаць гэта ў соль ніхто не мог, бо ежу рыхтуе і на кухні бывае толькі яна.

У краме не ведаюць, як у соль маглі трапіць таблеткі, скаргаў ад іншых пакупнікоў не было. Прадстаўнік гандлёвай сеткі Валдас Лапета кажа, што соль гэтага вытворцы правяралася, аднак нічога падобнага выяўлена не было. Гандлёвая сетка чакае тлумачэнняў ад беларускага пастаўшчыка.

Сваё расследаванне пачалі дзяржаўныя інспектары па харчаванні.


Фота — ntn.manjunet.com