Літва адзначае 70-годдзе масавай дэпартацыі
13-15 чэрвеня 1941 году з Літвы ў Сібір і на Далёкі Ўсход савецкімі ўладамі было дэпартавана каля 30 тысяч чалавек.
На чыгуначных вакзалах у Вільні ды шэрагу іншых літоўскіх гарадоў сёння адкрылі памятныя дошкі, ля мемарыяла ля чыгуначнай станцыі Новай Вільні адбылося памятнае мерапрыемства.
У памяць аб ахвярах ў Віленскім кафедральным саборы прайшла Святая Імша, а ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета сёння прагучыць Рэквіем Відмантаса Бартуліса — “За свабоду загінулых”.
13–15 чэрвеня 1941 года больш за 30 000 чалавек былі прымусова высланы з Літвы, сярод іх — шмат жанчын, дзяцей і старых. Першая масавая дэпартацыя цывільнага насельніцтва Літвы пачалася 14 чэрвеня 1941 года ў Сібір і на Далёкі Ўсход, паведамляюць інфармагенцтвы.