Літва працягвае абвяргаць Беларусь
Сёння з заявай пра інфармацыю, "што ўводзіць у зман", з нагоды будаўніцтва беларускай АЭС выступіла МЗС Літвы.
Міністэрства выказала заклапочанасць "інфармацыяй, якая наўмысна ўводзіць у зман" і была ўчора распаўсюджаная агенцтвам БЕЛТА, "нібыта Літва не пярэчыць справаздачы аб ўздзеянні на навакольнае асяроддзе планаванай беларускай атамнай электрастанцыі".
Ведамства нагадвае, што працэс ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС не завершаны. Літва дагэтуль не атрымала адказаў на важныя пытанні пра матывы выбару пляцоўкі для будаўніцтва АЭС у Астраўцы, пра ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе у трансмежным кантэксце.
Беларусь "павінна адказаць на ўсе пытанні па сутнасці і зладзіць грамадскія слуханні ў Літве і двухбаковыя кансультацыі", — адзначаецца ў заяве МЗС Літвы.
З аналагічнай заявай учора выступіла літоўскае Міністэрства абароны навакольнага асяроддзя, нагадвае ІА REGNUM.