Літва просіць шведаў пераняць расследаванне "цацачнага дэсанту"
Генеральная пракуратура Літвы вырашыла звярнуцца да Швецыі.
На думку пракурорскіх работнікаў, якую перадае сайт delfi.lt, у Літве праведзеныя ўсе магчымыя дзеянні ў рамках крымінальнага працэсу. Далейшы крымінальны пераслед магчымы толькі ў Швецыі.
Нагадаем, што 4 ліпеня на тэрыторыю Беларусі з Літвы прыляцеў шведскі лёгкаматорны самалёт. Ён скінуў над Мінскам і Івянцом плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.
У Беларусі КДБ затрымаў рыэлтара Сяргея Башарымава і фатографа Антона Сурапіна па падазрэнні ў спрыянні шведам. Абодва хлопцы правялі ў ізалятары КДБ каля 40 сутак.
Акрамя таго, Генпракуратура Беларусі звярнулася да літоўскіх калег з просьбай аб дапамозе ў расследаванні.
Фота — bnp.by