Літва сёння адзначае Дзень аднаўлення дзяржавы
Гэтае нацыянальнае свята адзначаецца з пачатку 90-х гадоў.
У лютым 1991 года ў Літве, якая яшчэ ўваходзіла ў склад СССР, прайшоў рэферэндум пра будучыню дзяржавы. У выніку больш за 90% удзельнікаў рэферэндуму выказаліся за незалежную дэмакратычную Літву. 6 верасня таго ж года Дзяржаўны Савет СССР прызнаў незалежнасць Літоўскай Рэспублікі.
Нагадаем, што ў нашай паўночнай суседцы этнічныя беларусы складаюць прыкладна 1% насельніцтва.