Літва з сённяшняга дня пачынае публікацыю архіваў савецкага КДБ
У Літве на адмысловым сайце будуць публікавацца арыгіналы дакументаў падраздзяленняў КДБ, якія дзейнічалі ў савецкія часы ў балтыйскіх рэспубліках.
Матэрыялы ахопліваюць перыяд з 1960 па 1990 гады, паведамляе Бі-бі-сі.
У дакументах, галоўным чынам, утрымліваецца інфармацыя пра дзейнасць КДБ і яго агентаў на тэрыторыі рэспублікі. Імёны людзей, якія своечасова прызналіся ў супрацоўніцтве з савецкімі органамі дзяржбяспекі, не будуць адданы галоснасці.
Па словах літоўскага прэм'ера Андруса Кубілюса, публікацыя дакументаў дасць "навукоўцам і ўсім зацікаўленым магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю і метадамі савецкіх рэпрэсіўных структур".