Літва зрабіла нацыянальныя візы бясплатнымі для беларусаў

Міністэрства замежных спраў кажа, што адмена консульскага збору дазволіць беларусам лягчэй падарожнічаць, падштурхне працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі і паспрыяе умацаванню грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, што да адмены консульскага збору віза каштавала 60 еўра.

Бясплатныя візы змогуць атрымліваць студэнты, спартоўцы, журналісты, а таксама іншыя легальна працуючыя асобы. Але такія візы не будуць выдавацца, калі людзі кдуць праз мяжу з турыстычнымі ці іншымі кароткатэрміновымі мэтамі, інфармуе партал DELFI. У такіх выпадках патрабуецца шэнгенская віза, якая каштуе 60 еўра.