Litvintroll выдаюць альбом, прысвечаны Алегу Клімчанку
Пласцінка мае назву "Чорная панна". Яе гераіня - смерць...
Пэган-металісты Litvintroll выклалі ў інтэрнет трэйлер да новага альбому, прысвечанага Алегу Клімчанку. Бас-гітарыст гурта ўклаў душу ў пласцінку і памёр за некалькі дзён да заканчэння яе запісу. Па іроніі лёсу, галоўны герой дыску “Чорнай панны” — смерць ва ўсёй яе разнастайнасці. На сваім сайце музыкі пішуць, што “рамантызаванне смерці — выдатнае да таго моманту, пакуль ў цябе на вачах не памірае той, хто быў побач шмат гадоў, каго ты лічыў вечным і непатапляльным, твой таварыш”. Альбом складзецца з 8 трэкаў, непадобных адзін да другога. Яго запісам займаўся гукарэжысёр Аляксей Болатаў, які працаваў і над апошнім альбом Gods Tower.
Фота: www.another.by