Ліянэль Месі ўсталяваў два новыя рэкорды (відэа)
У нядзельным матчы 21-га тура чэмпіянату Іспаніі з "Асасунай" Месі забіў чатыры галы. "Барселона" выйграла на сваім полі з лікам 5:1.
Нападнік "Барселоны" стаў самым маладым гульцом, які дасягнуў адзнакі ў 200 мячоў у Прымеры — вышэйшым іспанскім дывізіёне.
Акрамя таго, ён вылучыўся ў адзінаццатым матчы чэмпіянату запар, адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы. Гэта таксама з'яўляецца новым рэкордам. За 11 матчаў аргентынец забіў 20 мячоў.
Фота — rostves.info