Ліянэль Месі можа не выйсці ў стартавым складзе на матч з ПСЖ

Перад тым, як Месі атрымаў траўму, ён паспеў забіць прыгожы гол (гл. відэа).

Паводле папярэдніх прагнозаў, нападаючы мог прапусціць каля трох тыдняў. Аднак на мінулым тыдні Ліянэль Месі прайшоў медагляд, па выніках якога стала вядома, што траўма не такая сур'ёзная, як падавалася спачатку. "Хутка вярнуся!" — напісаў Месі ў сацыяльных сетках.

Як паведамляе "Прессбол", вялікая верагоднасць, што 10 красавіка ў матчы "Барселона" — ПСЖ Месі не будзе ў стартавым складзе. Нападаючага будуць берагчы і выпусцяць на поле толькі ў скрайнім выпадку.

"Баварыя" выйграла ў "Ювентуса" — 2:0, ПСЖ — "Барселона" — 2:2