Ліянэль Месі стаў лепшым футбалістам Еўропы

Форвард іспанскай "Барселоны" і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі названы лепшым футбалістам Еўропы сезону 2010-2011 гадоў па версіі УЕФА. Свій прыз, які ў гэтым годзе ўручаўся ўпершыню, Месі атрымаў падчас лёсавання групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Першага ўладальніка новага ганаровага трафея вызначылі 53 журналіста з краін, якія ўваходзяць у Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый. У тройку лепшых таксама ўвайшоў аднаклубнік Месі Хаві Эрнандэс і партугалец Крышціяну Раналду з мадрыдскага "Рэала". У канцы верасня Месі прыедзе ў Мінск разам з “Барселонай” на гульню супраць БАТЭ.