Лукашэнка адзначае свой афіцыйны дзень нараджэння
Неафіцыйны кіраўнік краіны будзе адзначаць заўтра.
30 жніўня Аляксандр Лукашэнка адзначае свой афіцыйны дзень нараджэння. Яму спаўняецца 57 гадоў. Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі, на сёння ў Лукашэнкі запланавана адна міжнародная сустрэча і нарада па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў біяграфію Лукашэнкі была ўнесеная змена. Дата нараджэння памянялася з 30 на 31 жніўня 1954 года. У Адміністрацыі тлумачылі, што маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў радзільню 30 жніўня вечарам, але нарадзіла яго ў ноч з 30 на 31 жніўня, пасля паўночы. Аднак у пашпарце кіраўніка краіны пакуль застаецца старая дата нараджэння — 30 жніўня. У малодшага сына Лукашэнкі Мікалая дзень нараджэння таксама 31 жніўня.