Лукашэнка: “Беларусь, Расія і Казахстан кінулі выклік часу”

На сустрэчы са старшынём парламента Казахстана Уралам Мухамеджанавым сёння ў Мінску, беларускі кіраўнік назваў Расію і Казахстан самімі блізкімі краінамі для Беларусі і заявіў, што тры дзяржавы разам кінулі выклік часу.

Лукашэнка: "Расія, Беларусь і Казахстан самыя блізкія дзяржавы ў гэтым свеце, якія вырашылі кінуць выклік часу і стварыць моцную інтэграцыйную структуру. Мы не проста падышлі да стварэння адзінай эканамічнай прасторы, але праз два месяцы будзем рэальна існаваць у гэтай прасторы. Гэта вельмі прасунутае аб'яднанне".