Лукашэнка: Беларусы — гэта найлепшае, што маюць расіяне

"Мы з расіянамі стварылі сумесную групоўку. І якія б трэнні ў нас не былі з кіраўніцтвам Расіі, а тут няма чаго хаваць, як бы мы ілбамі не сутыкаліся, бяспека — гэта святое".

"... Усе ляскаюць зубамі, гледзячы на ўсход. А ідучы на ўсход — мы зноў па дарозе... ".

"Быў тут Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін... Мы з ім сябры даўнія. Мы разумеем адзін аднаго, калі недзе не разумеем, то даводзіцца разумець".

"Беларусы — гэта найлепшае, што маюць расіяне. Мы нічым ад іх не адрозніваемся, але гэта не значыць, што мы будзем у іх прыхвастнямі...
Навошта аддаваць Беларусь Расіі? Каб наклікаць бяду, адкрыць тут новы фронт?".

"Цяпер у Расіі грошай паболей. Мы ў іх С-300 бярэм і іншыя сістэмы... у доўгую растэрміноўку, а часам і бясплатна. Але гэта ж і іхная абарона", — адзначыў Лукашэнка.