Лукашэнка даў віцебскаму губернатару год на выпраўленне памылак
Што з Аляксандрам Косінцам будзе, калі той не выправіцца, кіраўнік краіны не ўдакладніў.
Кіраўнік Віцебскай вобласці за год павінен вывесці сельскую гаспадарку рэгіёна на рэнтабельную працу. Заява была зробленая ў твар губернатару Косінцу падчас візіта Лукашэнкі ў Пастаўскі раён. Калі ж рэнтабельнасці не будзе, то спадар Косінец павінен будзе адказаць за памылкі, паведамляе БелТА.