Лукашэнка: каб патрапіць у КДБ, патрэбна будзе рэкамендацыя БРСМ
У панядзелак кіраўнік дзяржавы сустрэўся з першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Ігарам Бузоўскім.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава падтрымлівала і будзе падтрымліваць арганізацыю. Ён звярнуў увагу на тое, што БРСМ, як і арганізацыя "Белая Русь", з'яўляюцца добрым рэзервам кадраў.
"У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў, мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя саюза моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзе ўзмацняцца роля моладзевай арганізацыі", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.