Лукашэнка крытыкуе Памежны камітэт
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кампетэнтных органаў паведаміць пра сітуацыю, што складваецца ў сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй.
"Хацелася б пачуць, як мы рэагуем не змену становішча, найперш у плане незаконнай міграцыі", - заявіў Лукашэнка 12 красавіка на нарадзе па пытаннях дзейнасці Дзяржаўнага памежнага камітэта, перадае БЕЛТА.
Ён адзначыў, што аператыўна-аналітычны цэнтр і КДБ правялі адпаведную праверку.
"Ні для каго не сакрэт, я пра гэта ўжо неаднаразова казаў, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў, што ў краіне недатыкальных няма", - працягнуў ён.
Лукашэнка нагадаў, што, згодна з ягоным даручэннем, у 2008 годзе была праведзеная комплексная праверка спецпадраздзяленняў усіх сілавых ведамстваў, створаны адмысловы орган, які будзе займацца адпаведнымі спецпадраздзяленнямі.
"Мы яго назвалі міжведамасным саветам спецпадраздзяленняў. Гэты орган мусіць прымаць рашэнні па надзённых пытаннях спецпадраздзяленняў… Але, нягледзячы на такую пільную ўвагу, у тым ліку з майго боку, да адпаведных праваахоўных органаў і спецпадраздзяленняў, праколаў больш чым дастаткова. У тым ліку, гэта тычыцца сённяшняга пытання, якое мы разглядаем па памежным ведамстве", - сказаў Лукашэнка.
Фота: svobodanews.ru