Лукашэнка на гэтым тыдні наведае Глыбокае? (дакумент)

Старшыня райвыканкаму патрабуе тэрмінова навесці парадак на сваіх тэрыторыях у сувязі з візітам кіраўніка краіны. Справаздачу аб зробленым неабходна прадаставіць у прыёмную райвыканкама не пазней 14 гадзін 25 траўня.

Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што Аляксандр Лукашэнка плануе абляцець тэрыторыю раёна на верталёце, пасля чаго прызямліцца ў Плісе, дзе будуецца турыстычны комплекс. Яго будуе фірма, якая займаецца будоўляй прэзідэнцкіх аб’ектаў. Будаўніцтва ўжо ідзе на ўзроўні 4-га паверха.

Дарэчы, за 18 гадоў кіраўнік краіны быў у Глыбокім толькі адзін раз цягам паўгадзіны, калі запальваў газавы факел. Ён некалькі разоў меркаваў прыехаць у Глыбокае, але потым прыезд адмяняўся.

Нагадаем, што сёлета ў Глыбокім мусяць правесці дзень беларускага пісьменства.