Лукашэнка наведае Венесуэлу 26 чэрвеня
Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уга Чавес пасля сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам 2 чэрвеня.
На сустрэчы з Сямашкам Чавес адзначыў, што сумесныя з Беларуссю праекты пачынаюць прыносіць свой плён. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб працы заводаў па вытворчасці трактароў і грузавых аўтамабіляў, газіфікацыі венесуэльскіх гарадоў. Бакі прааналізавалі ход рэалізацыі нафтавых праектаў, разгледзелі пытання вытворчасці электраэнергіі і жыллёвага будаўніцтва, паведамляе БелаПАН.
Лукашэнка наведваў Венесуэлу ў снежні 2007 і ў сакавіку 2010 гадоў. Чавес прыязджаў у Беларусь у ліпені 2008, у верасні 2009 і ў кастрычніку 2010 гадоў. Традыцыю штогадовага наведвання Мінска яму давялося перарваць з-за анкалагічнага захворвання, ад якога ён лекуецца дома і на Кубе.